Беларуская песня
3595 / 0
04.11.2020

Intelligency і Palina знялі кліп на «Беларускую песню»

Гурт Intelligency і Palina прэзентавалі кліп на «Беларускую песню» з чорна-белым шпацырам па Менску і пратэстнымі плакатамі.

Музычная калябарацыя спявачкі Паліны і гурта Intelligency знайшла ўвасабленне ў відэа. Антон Маманенка зрабіў ч/б кліп на «Беларускую песню» — у ім музыкі ходзяць па вуліцах Менска, а на сцяне вісяць пратэстныя плакаты. 

Гэта ўжо не першая супраца музыкаў. Вось, напрыклад, іх сумесная песня і кліп «Вада». У кожнага з іх ё яшчэ добрыя навіны — у лістападзе Intelligency абяцаюць выпусціць новы ЕР «Muzika 2020», а ў Паліны 7-га лістапада адбудзецца канцэрт у «Рэпабліку» (яго пераносілі з вясны).  


Intelligency і Palina — Беларуская песня


Вецер прагне свабоды, як каханне прагне цяпла

Як немаўлятка прагне першыя словы i як лета прагне вясна

Вецер - мая свабода, ну а кулi - ужо апасля

Як немаўлятка прагне першыя словы, быццам зноўку прыходзiць яна


Цеплынi атрымаем улетку. Iншая беларуская песня

Не ходи, не ходи же ты за мной, не ходи. Не ходи же ты за мной

У цiшынi атрымаем таблетку. Вось яна - беларуская песня

Не ходи, не ходи же ты за мной, не ходи. Не ходи же ты за мной


Я зрабiў многа. Мне не кажы фас

Шалены сабака, але бачу глыбока, глыбока мой скiнуты кокан

Самота, самота кагосьцi палюбiць i з нас

Я ведаю кошт гэтых крокаў. Я прадбачыў адказ


Цiшынi атрымаем улетку. Iншая беларуская песня

Не ходи, не ходи же ты за мной не ходи. Не ходи же ты за мной

У цеплынi атрымаем таблетку. Вось яна - беларуская песня

Не ходи, не ходи же ты за мной, не ходи