Коцік-бомж
11788 / 0
03.10.2019

«Усе дражнілі бамжом, а ён казаў: я дваранін». Такога «Палацу» вы яшчэ ня чулі (прэм’ера)

Да Міжнароднага дня абароны жывёлаў — World Animal Day, які адзначаецца 4 кастрычніка, гурт «Палац» прэзэнтуе на TuzinFM новы самотнік «Коцік-бомж» і афіцыйнае лірык-відэа да гэтай песьні.

Адзін зь вядучых фольк-рокавых гуртоў Беларусі з 28-гадовай гісторыяй працягвае экспэрымэнты. Новая песьня «Палацу» гучыць досыць незвычайна, як з музычнага, так і з тэкставага боку. Музыкі прымеркавалі яе да дня абаронцы жывёлаў, што адзначаецца па ўсім сьвеце 4 кастрычніка.

«Такім чынам мы імкнемся прыцягнуць увагу да стану абароны жывёлы і хатніх гадаванцаў у нашай краіне. А таксама падарыць усім, хто клапоціцца пра лёс бяздомных катоў і сабак добры музычны твор», — кажа з нагоды прэм’еры лідэр гурта Алег Хаменка. Ён выступіў аўтарам і саўндпрадусарам песьні, а майстарынг быў зроблены на студыі ToneTwins.

У падтрымку сынглу выйшла таксама лірык-відэа, якое зрабілі рэжысэр Арцём Лобач і мастачка Ганна Лобач.

Сынгл «Коцік-бомж» з мэгабонусам пабачыў сьвет у фармаце флэш-візытоўкі, набыць яго можна на symbal.by

Палац — Коцік-бомж (музыка і словы Алега Хаменкі). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.

TuzinFM

1.

Жыў быў кот

Быў ён шэры

Толькі лапкі

Лапкі «царапкі-тапкі»

У яго былі  белы!

 

Коцік быў лагодны,

зусім ня шкодны

мыр-мур-мыр маркотны

Калі  галодны.

 

Выжыў ён у кустах пад плотам

Бабы Тані

Усе дражнілі «бомж-бомж»

Ён казаў ім я дваранін…

Жартаваў,  усіх любіў,

шкадаваў

Нават быў адзін сабака

Ён зь ім сябра-ВаЎ

А яшчэ любіў

Залезьці на дах

Каб пабачыць  неба

Млечны шлях

R:

Там — высако (высока), дзе аблокі

Малююць надзей караблі                          

Нябеснай ласкі                                 

Там, высако (высока), зорны коцік

спачувае ўсім каму баліць

Ён дорыць казкі.

 

2.

Неяк была Нешта стала

Як зіма ўсіх дастала

Было вобмаль стала мала

Коціку — пашанцавала

Палічылі  разам далі

Прэмію, зарплату

Тады нейкі гаспадар

Узяў яго дахаты

Гаспадар той быў вусаты,

лысы, «цельнік» паласаты

не худы і не пузаты

Калі вып’е — «дуркуваты»

 

Але ён ката таго не любіў —

Бульбаю карміў… трошкі біў

Але коцік быў яму так удзячны

Мець уласны закуток (закутак) гэтак дужа ж смачна.

R:

3.

Скончылася сумнавата

Можа так ня трэба

Гаспадар памёр зьнянацку

Узяла яго глеба

Коцік шчыра сумаваў,

Сумленна і годна

Потым сам сышоў да неба

Бо ён быў свабодным. Коцік шчыра сумаваў,

Сумленна і годна

Потым сам сышоў да неба

Бо ён быў свабодным.