Навечна
1876 / 0
07.10.2020

VAL знялі кліп на стадыёне Дынама

Гурт VAL — творчы саюз Валерыі Грыбусавай і Уладзіслава Пашкевіча — прэзентуе ў відэачарце TuzinFM кліп на светлую песню «Навечна», у якой яны спяваюць пра знікненне страху.

Песня з’явілася яшчэ да выбараў у Беларусі, але, як сцвярджаюць музыкі, прысвечана перажыванням з нагоды сітуацыі ў краіне. Гэта іх першая беларускамоўная песня, напісаная непасрэдна ўдзельнікамі гурта. 
Ідэя здымаць кліп на стадыёне і яе рэалізацыя належыць рэжысёрцы Ганне Алейнік, а звядзеннем і майстарынгам гуку займаўся Раман Волазнеў, які таксама мае свой музычны праект.

VAL мусілі прадставіць Беларусь на «Еўрабачанні-2020», але ў сувязі з пандэміяй конкурс быў перанесены на наступны год. Выступ гурта мог бы ўсё ж адбыцца ў 2021-м, але ў сувязі з іх грамадскай пазіцыяй Белтэлерадыёкампанія зняла гурт з удзелу і патлумачыла гэта тым, што «у артыстаў адсутнічае сумленне». 
— Мы былі гатовыя да падобнай рэакцыі, але калі сітуацыя ў краіне зменіцца, мы былі б вельмі рады прадставіць родную краіну на Еўрабачанні!
Варта назіраць за навінамі гурта, бо неўзабаве яны абяцаюць вярнуцца з новай музыкай:
— Ёсць нават адна грандыёзная і амбіцыйная ідэя, дэталі якой пакуль што мы не гатовыя выдаваць, — кажа Валерыя. 
 
VAL — Навечна 


Учора здавалася
Усё пачыналася
Так атрымалася
Аднялі цябе

Чакаем, трываючы
Змаўкаем, трымаючы
Моманты ў памяці
Усе пра цябе

Не маўчы,
боль, як яд
Сапраўды
Усё, на жаль
Скрозь слязу у вачах
Разам мы
Знікне страх

Думкамі, марамі
Дурнымі справамі
Звычкамі сталымі
Свой трацілі час

Надзею гублялі мы
Мроі вярталі мы
У паняверку ўпадалі і
Чакалі адказ

Не маўчы,
боль, як яд
Сапраўды
Усё, на жаль
Скрозь слязу у вачах
Разам мы
Знікне страх
Да канца

Не маўчы,
боль, як яд
Сапраўды
Усё, на жаль
Скрозь слязу у вачах
Разам мы
Знікне страх
Да канца
Навечна