Ляці
583 / 0
26.09.2019

Піліп Беспамылковы. Адарвацца ад зямлі і паляцець

У сваім новым кліпе «Ляці» Піліп Беспамылковы разважае пра тое, што людзі ў мітусьні дарослага жыцьця забываюцца на свае сапраўдныя жаданьні.

«Ляці» — новая праца Юрыя Юрчанкі і ягонага творчага альтэр-эга Піліпа Беспамылковага. Ён прысьвечаны пошуку сапраўднага шчасьця. «На жаль, часьцей за ўсё так і здараецца, як пяецца ў песьні — жыцьцём кіруюць навязаныя мэты. У мітусьні дарослага жыцьця людзі забываюцца на свае сапраўдныя жаданьні, але ніколі ня позна вярнуцца да пачатку і паляцець, як мы хацелі гэтага ў дзяцінстве. Мы самі вырашаем чым нам займацца, якія мэты дасягаць і куды ляцець», — заявіў у камэнтары для TuzinFM выканаўца з нагоды прэм’еры кліпу.

Усёй вытворчасьцю кліпу Юры традыцыйна займаўся самастойна, а зьняліся ў роліку ягоныя сябры.

Піліп Беспамылковы — Ляці (рэжысэр — Юры Юрчанка)

TuzinFM