1906 / 0
23.06.2014

Re1ikt і Haina заклікаюць назваць адну з вуліц Менску ў гонар Барадуліна (далучыцца)

Шэраг беларускіх рок-гуртоў далучыліся да кампаніі «Вуліца Барадуліна».

Кампанія «Вуліца Барадуліна» толькі пачынаецца. Яе мэта — ушанаваць памяць Народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна ды назваць у яго гонар адну з вуліц у Менску і Ўшачах, на малой радзіме творцы. Ініцыятары кампаніі заклікаюць падпісвацца пад зваротам у Савет міністраў, які ўпаўнаважаны прыняць такое рашэньне. Прапануецца таксама ўстанавіць мэмарыяльную шыльду ў гонар Рыгора Барадуліна ў доме ў Менску, дзе ён жыў, прысвоіць імя паэта школе ва Ўшачах і адкрыць літаратурны музэй.

Аднымі зь першых ініцыятыву падтрымалі беларускія музыкі. У межах кампаніі «Вуліца Барадуліна» 29 чэрвеня будзе праведзены канцэрт, у якім возьме ўдзел гурт 2013 году па вэрсіі Tuzin.fmRe1ikt, адны з самых яскравых дэбютантаў гэтага году на беларускай незалежнай сцэне — Haina. Да іх таксама далучаюцца Leibonik band i Tesaurus. Канцэрт пройдзе ў клюбе «Графіці» з вольным уваходам.

Адмысловы выпуск рубрыкі !OUT на Tuzin.fm — 12 галоўных песень на вершы Барадуліна.

Tuzin.fm

за тры месяцы