1665 / 0
20.03.2014

Расейскае чынавенства абвесьціла «Ляпісам» вайну

У Расеі працягваюць адмяняцца канцэрты туру «Матрошка» беларускага гурта.

Сьледам за Псковам канцэрт «Ляпіса Трубяцкога» забаранілі ў Цюмені. Прычым двойчы. Спачатку раптоўна ад правядзеньня мерапрыемства адмовілася адна пляцоўка, не зважаючы на тое, што на канцэрт ужо практычна ўсе квіткі разышліся. Мэнэджмэнт гурта здолеў дамовіцца зь іншым клюбам, але літаральна за дзень да выступу дырэктара пляцоўкі выклікалі ў адміністрацыю гораду. «Дырэктару клюбу „Міраж“ сказалі: калі ты не адменіш гэты канцэрт, ужо заўтра твой клюб будзе зачынены. Прычыны на гэта знойдуцца. Пасьля такога адкрытага выкручваньня рук „Міраж“ таксама скарыўся. У выніку адыграўшы аншлягавы канцэрт у Екацярынбургу і маючы больш за 600 прададзеных квіткоў у Цюмені, гурт „Ляпіс Трубяцкі“ вымушаны вярнуцца дамоў, у Менск», — вядзецца ў паведамленьні афіцыйнай суполкі гурта.

Наступныя канцэрты туру «Матрошка» маюць прайсьці ва Ўкраіне. «Ляпісаў» чакае Палтава, Харкаў, Луганск, Данецк.

Tuzin.fm

за тры месяцы