3025 / 0
05.03.2014

Кавэр на «Менск і Мінск» зрабіў фурор на СТВ (відэа кавэру і аўдыё арыгіналу)

Песьня «Менск і Мінск» N.R.M. у выкананьні гурта CoverDuck зрабіла фурор у тэлешоў «Звёздный ринг».

У гэтым сэзоне на тэлешоў каналу СТВ  бяруць удзел беларускія кавэр-бэнды, якія дэманструюць сваё майстэрства інтэрпрэтацыі чужых твораў. У адной зь перадачоў гурт CoverDuck супрацьстаяў на «рынгу» камандзе з красамоўнай назвай «Дежавю». Першы гурт апынуўся на колькі галоваў вышэй за сваіх супернікаў. Гледачоў і журы найбольш уразіў іх кавэр на песьню «Менск і Мінск» — ці не апошняга гіта N.R.M. залатога складу. Як патлумачыў Tuzin.fm вакаліст CoverDuck Ігар Паўшок, яны нядоўга думалі над выбарам кавэру. «На жаль, у нас у Беларусі ня так шмат гуртоў, якіх бы хацелася перайграць. N.R.M. мы абралі адразу, з выбарам песьні праўда вызначаліся доўга. „Менск і Мінск“ найбольш падыйшла па форме, бо ў ёй ёсьць разьвіцьцё, яна ня сумная і яе хочацца даслухаць да канца. Па-моему песьня ўкаціла як мае быць і мы вельмі задаволены вынікам».

Tuzin.fm адшукаў той выступ CoverDuck і прапануе паслухаць кавэр, а таксама арыгінал з нашага каналу на Soundcloud. Нагадаем, што «Менск і Мінск» была ўпершыню прэзэнтаваная ў сеціве на партале «Тузін Гітоў» і па выніках галасаваньня прызнаная песьняй году ў 2007-м.

Tuzin.fm

Тэгi: