1799 / 0
14.02.2014

Нечаканка ад Experty.by: «Альбом году» будзе нестандартным

Абвешчаныя намінанты шостай музычнай прэміі Experty.by, у межах якой 25 лютага будуць адзначаны найлепшыя беларускія музычныя альбомы 2013 году.

Галоўнае дзіва на намінацыю «Альбом году», фактычна Гран-пры цырымоніі, прэтэндуюць ню-джаз праект былога трубача «Ляпіса Трубяцкога» Паўла Кузюковіча Pafnutiys Dreams, культавы музыка Сяргей Пукст (Pukstband),  іранічныя рокеры The UNB і гомельскі электроншчык (((О))). Так выйшла паводле агульнага галасаваньня, у якім удзельнічалі 6 штатных аўтараў праекту, 16 прадстаўнікоў вялікага журы, 5 замежных экспэртаў, а самыя актыўныя народныя экспэрты.

«Такі сьпіс намінантаў асабіста для мяне апынуўся поўнай нечаканасьцю, бо мая карціна сьвету трошкі іншая. Але ўспрымаю такую акалічнасьць за станоўчую хаця б з той прычыны, што выбар цяпер маем надзвычай багаты. Беларусы ўрэшце робяць музыку на любы густ — ад дзіўнай электронікі і выкшталцонага ню-джазу да інтэлектуальнага панку», — кажа галоўрэд Tuzin.fm Сяргей Будкін, які ўваходзіць у лік штатных экспэртаў.

Праект Pafnutiys Dreams наогул зьяўляецца фаварытам сёлетняй прэміі — ён прэтэндуе на перамогу адразу ў трох намінацыях — акрамя «Альбому» гэта «Дэбют» і «Інструмэнтальны альбом году». Па дзьве намінацыі яшчэ ў пяці артыстаў, у тым ліку ў гуртоў BosaeSonca і Kriwi.

Поўны сьпіс намінантаў можна зірнуць тут.

Tuzin.fm

за тры месяцы