1805 / 0
10.01.2014

Harotnica ўсё змрачней і змрачней (аўдыё)

Гурт Harotnica прадставіў самотнік зь песьняй «Фінка», у якой працягвае змрочную суіцыдальную тэматыку.

Дагэтуль гурт прадставіў песьню «На краі», у якой распавядаецца пра розныя спосабы суіцыду. Цяпер жа музыкі выклалі на сайце «Эўрарадыё» новы трэк «Фінка», які ўдзельнікі каманды Валерыя Валадзько і Андрусь Такінданг прадстаўляюць як перадсьмяротны маналёг дзяўчыны, якая памірае праз рэўнасьць. Музыкі неяк назвалі свае творы «песьнямі беларускай прастытуткі». Паводле задумы, вакалістка пяе ад імя асацыяльнай асобы, якая знаходзіцца ў пошуках каханьня.

Зрэшты, Валерыя і Андрусь кажуць, што наступныя іх трэкі з будучага альбому будуць розьніцца па тэматыцы і настроі. Harotnica існуе ўжо сёмы год, актыўна дае сольныя канцэрты ды езьдзіць па фэстах, але дагэтуль не запісала поўнафарматны дыск.

Tuzin.fm

за тры месяцы