2002 / 0
30.12.2013

Міхалок пакаяўся ў прамове рэзыдэнта Рэспублікі Беларусь (відэа)

На афіцыйным Youtube-канале гурта «Ляпіс Трубяцкі» зьявіўся зварот Сяргея Міхалка.

Відэа падпісана, як «Прамова рэзыдэнта Рэспублікі Беларусь». Лідэр «Ляпіса Трубяцкога» зьвяртаецца да гледачоў на фоне Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь. Прамова мае пакаяльны характар. Міхалок дэманстратыўна каецца ў тым, што праводзіў  «разбуральную дзейнасьць» ды шчора раздае зусім невыканальныя абяцаньні: «Абавязуюся ў новым 2014 годзе ўступіць шэрагоўцам у БРСМ, хаця б заднім чыслом. Абязуюся заслужыць званьне заслужанага дзеяча Рэспублікі Беларусі і стаць пачэсным жыхаром гораду-героя Менску». Для дасягненьня пастаўленых мэтаў Міхалок абяцае сыграць бясплатна на фэстывалях «Дажынкі» і «Славянскі базар», пракусіць руку «дэсыдэнту і рэтраграду» Лявону Вольскаму, каб ён ня змог граць на гітары, ды апублікаваць рэцэнзію-пасквіль на кнігу Ўладзімера Някляева.

Ад часу абвяшчэньня пракурорскай праверкі па факце шэрагу выказваньняў Сяргея Міхалка ў 2011 гурт «Ляпіс Трубяцкі» ня мае магчымасьці выступаць у Беларусі.  Міхалок некалькі гадоў жыў у Маскве, але з нараджэньнем сына 13 лістапада 2013 году прыняў канчатковае рашэньне вярнуцца ў Менск.

Tuzin.fm