2432 / 0
29.11.2013

Дэмбэль у тваёй галаве — новы кліп IQ48 (відэа)

Гурт IQ48 зьняў відэа на песьню «Калідор» з адмысловага выданьня свайго апошняга альбому «HMR web edition».

«Калідор» — адзін з канцэртных гітоў гурта IQ48. Выконваецца яна пры канцы ці на біс. Музыкі ўключылі яе ў бонусную частку свайго альбому «HMR». Песьня зьяўляецца вольным перакладам культавай рэчы «Bullet in the Head» амэрыканскай каманды Rage Against the Machine. Аляксандар Ракавец досыць вольна абыйшоўся з тэкстам — у арыгінале пяецца пра тое, як улады кантралююць грамадзкую думку з дапамогай СМІ. У варыянце IQ48 распавядаецца гісторыя дэмбэля, які вярнуўся дамоў, да мамы. На гэтую тэму зьнята і відэа гурта, прыдуманае гітарыстам каманды Паўлам Яноўскім і рэалізаванае студыяй Seveneleven.

Tuzin.fm

Тэгi:
за тыдзень
за тры месяцы