Памерла Ганна Вольская
3186 / 0
23.03.2016

Памерла Ганна Вольская

Сёньня ва ўзросьце 40 гадоў ад нас пайшла вядомая дзяячка культуры Ганна Вольская.

Ганна памерла ад раку.
 
Гэтая сьветлая жанчына вельмі шмат зрабіла для разьвіцьця беларускай музыкі і культуры. Нарадзілася Ганна 11 чэрвеня 1975 году, скончыла Інстытут культуры. Падчас працы на «Радыё 101.2» пазнаёмілася са сваім будучым мужам. У іх нарадзілася дачка Адэля, якой у гэты дзень споўнілася 18 гадоў… Бяз Ганны былі б немагчымыя шматлікія праекты Лявона Вольскага. Сёньня беларуская культура страціла вельмі шмат.
 
Разьвітаньне з Ганнай адбудзецца 24 сакавіка з 11 да 13 гадзіны ў Сьвята-Елісавецінскім манастыры (вул. Выгоцкага, 6, мікрараён Навінкі ў Менску). Пасьля труну павязуць на пахаваньне ў Заслаўе.
 
Рэдакцыя Tuzin.fm смуткуе і выказвае шчырыя спачуваньні родным і блізкім.
Tuzin.fm