«Cтары Ольса» ідзе на рэкорд на ‪‎Kickstarter: сабрана больш за 12000 даляраў (відэа)
1801 / 3
13.03.2016

«Cтары Ольса» ідзе на рэкорд на ‪‎Kickstarter: сабрана больш за 12000 даляраў (відэа)

12-ы нумарны альбом гурта мяркуецца скласьці з апрацовак сусьветных рок-гітоў на сярэднявечны лад. Грошы на яго запіс зьбіраюцца праз народныя ахвяраваньні.

Трэк-ліст альбому ўжо гатовы. У яго ўвойдуць песьні гуртоў Metallica, Pink Floyd, Red Hot Chili Peppers, The Beatles, Deep Purple, Nirvana. Як паведаміў Tuzin.fm удзельнік гурта Ільля Кубліцкі, пытаньне аўтарскіх правоў з праваўладальнікамі і атрыманьня ўсіх неабходных ліцэнзіяў узялася ўрэгуляваць амэрыканская фірма «24 Hour Distribution»Аплата аўтарскіх закладзена ў праект, які выстаўлены на краўдфандынгавую плятформу Kickstarter. Паводле падлікаў, усяго на рэалізацыю задумы неабходна блізу 7000 даляраў. Усяго за некалькі дзён ужо сабрана сума ў 2260 даляраў. Кампанія будзе цягнуцца да 27 сакавіка 2016 году.

Тым, хто падтрымае праект, музыкі абяцаюць разнастайныя сувэніры, у тым ліку ўласнага вырабу, увесь свой каталёг з 11 дыскаў і нават пэрсанальны канцэрт па Skype.

Існыя кавэры «Ольсаў» можна паслухаць у суполцы Tuzin.fm «УКантакце».

Падтрымаць праект «Старога Ольсы» на Kickstarter

Дададзена 5.03. Гурт сабраў неабходную суму ў 7000 даляраў усяго за тыдзень, збор сродкаў працягваецца. 

Дададзена 14.03. Збор грошай працягнулі да сумы ў 10000 даляраў, гэтая плянка была адоленая таксама. Кампанія працягваецца, застаецца 13 дзён. Ужо сабрана 12149 даляраў, дзякуючы чаму беларускі гурт займае трэцяе месца па папулярнасці сярод усіх музычных праектаў на ‪‎Kickstarter. Дзякуючы гэтаму музыкі зьбіраюцца пашырыць трэк-ліст свайго альбому, а таксама выправіцца ў тур па ЗША. 

Tuzin.fm

КАМЕНТАРЫ:

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    05.03.2016 / 10:58

    Датэрмінова! За 22 дні да канца акцыі неабходная сума сабраная, але збор грошай працягваецца.

  • Прохор Мефодиев
    Прохор Мефодиев / адказаць
    12.03.2016 / 23:04

    Малайцы. Віншую!

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    28.03.2016 / 00:43

    Усё - сабралі. Амаль 30 000 даляраў!
    http://tuzin.fm/zhamerun/2957/stary-olsa-vydaje-albom-u-zsa-ji-jedzie-u-amerykanski.html

  • КАМЕНТАВАЦЬ