«Такога караоке больш няма ў горадзе». Праект Ільлі Маліноўскага ўдасканаліў фармат
1665 / 0
19.01.2016

«Такога караоке больш няма ў горадзе». Праект Ільлі Маліноўскага ўдасканаліў фармат

«Рок-Караоке» ў клюбе «Графіці» цяпер будзе праходзіць штосуботу з удзелам беларускіх выканаўцаў і гуртоў, салістам якіх на пэўны час можа стаць кожны.

«Глябальна ў Менску такога яшчэ не было: пастаяннае альтэрнатыўнае караоке, у якім можна пасьпяваць з удзелам гасьцей, песьні якіх выконваюцца», — кажуць у клюбе «Графіці». Праект Ільлі Маліноўскага і сяброў «Рок-Караоке», які за некалькі гадоў правядзеньня ўжо заваяваў любоў наведнікаў, цяпер удасканаліў фармат: вечарыны са сьпевамі цяпер будуць праходзіць штосуботу, на кожную зь іх будуць запрашацца беларускія выканаўцы, чые трэкі ёсьць у базе. Плянуецца таксама, што на сцэну будуць выходзіць жывыя каманды, і кожны з прысутных можа паспрабаваць сябе ў ролі саліста.

Наведнікам прапануецца выбіраць рэпэртуар выключна з рок-гітоў — клясычных і новых твораў замежных і беларускіх гуртоў. У гэтым палягае карэннае адрозьненьне ад астатніх караоке-праектаў, што існуюць у Менску, дзе пануе поп-музыка, часта вельмі нізкага гатунку.

З тутэйшых выканаўцаў у базе «Рок-Караоке» ёсьць Neuro Dubel, RockerJoker, The UNB, «Серебряная свадьба», «Кассиопея», «Ляпис Трубецкой» (дарэвалюцыйны), Pomidor/Off, «Ы.Ы.Ы».

Увага музыкам і прадусарам! Каб дадаць свае песьні, можна зьвязацца з арганізатарамі 638-44-44 (усе апэратары) ці праз мэйл pub@graffiti.by

Пачатак суботніх караоке-вечарынаў заўжды ў 23:00. Найбліжэйшая пройдзе 23 студзеня.

Tuzin.fm

за тры месяцы
за тры месяцы