Сьвета Бень: «Палову краіны Сталін забіў, а нам кажуць, што кепскія толькі фашысты» (відэа)
2051 / 2
09.01.2016

Сьвета Бень: «Палову краіны Сталін забіў, а нам кажуць, што кепскія толькі фашысты» (відэа)

Вакалістка «Серебряной свадьбы» дала надзвычай шчырае інтэрвію ўкраінскаму выданьню Pic.com.ua.

«Беларусі нанесеная вялікая крыўда, і за гэтую крыўду, за русіфікацыю, прабачэньні не прынесеныя. Беларуская мова была вытраўленая неверагодна жорстка. 90% беларускіх аўтараў было ліквідавана, 90% інтэлегенцыі, усе найлепшыя палеглі ў лягерах… Трэба памятаць ахвяры. Трэба пра гэта казаць. Трэба ведаць сваю гісторыю. Палову рэспублікі Сталін забіў зьверскім чынам! А нам кажуць: не, кепскія толькі фашысты», — сказала беларуская сьпявачка. Яна прызналася, што сама адкрыла гісторыю Беларусі толькі зь пяць гадоў таму і зразумела, што беларусы «апошнія гадоў дзьвесьці знаходзяцца пад вельмі сур’ёзным прэсам». У тым Сьвета і бачыць прычыны «ўнутранай міграцыі» беларусаў: калі чалавек жыве ў краіне, але яго як бы няма, бо ён існуе ў паралельнай рэчаіснасьці.

У размове было закранутае і пытаньне Крыму. Бенька заявіла, што цяпер лічыць некарэктным паездку туды ў аніякай якасьці, а на фэсьце тыпа «Нашествия», якое летась ладзілася ў Расеі пры ўдзеле Міністэрства абароны, калі і выступіць, то хіба толькі зь песьняю «Х…й вайне».

Цалкам інтэрвію можна пачытаць на сайце інтэрнэт-выданьня «Новы ПіК».

Tuzin.fm

КАМЕНТАРЫ:

за тры месяцы