«Фантастычныя плыўцы» прадставілі альбом-трыб’ют Pink Floyd (аўдыё)
1861 / 3
30.10.2015

«Фантастычныя плыўцы» прадставілі альбом-трыб’ют Pink Floyd (аўдыё)

Фры-джазавы калектыў зь Менску па-свойму інтэрпрэтаваў «Interstellar Overdrive» ажно ў шасьці розных вэрсіях, а таксама пераасэнсаваў «The Grand Vizier's Garden Party».

Гэта першая спроба перайграць чужы матэрыял у музыкаў з «Фантастычных плыўцоў». Ініцыятыва сыходзіла ад баўгарскага лэйбла Mahorka, які прапанаваў паўдзельнічаць у міжнародным трыб’юце гурту Pink Floyd «One of These Tributes». Беларусы абралі інструмэнтальную рэч «Interstellar Overdrive» (1967), запісалі некалькі вэрсіяў кампазыцыі, якія атрымаліся настолькі адрознымі, што было вырашана аб’яднаць іх у адзін рэліз і апублікаваць асобна.

Клявішнік каманды Віктар Сямашка распавядае, што калі першая вэрсія атрымалася яшчэ больш-менш блізкай да арыгіналу, то з кожнай наступнай спробай «Interstellar Overdrive» станавіўся ўсё больш супрэматычным, распадаўся на асобныя элемэнты, якія паасобку таксама ўсяляк трансфармаваліся. У запісе паўдзельнічалі Фрыдрых Самотны (сакс) і Эрык Арлоў-Шымкус (кантрабас). У якасьці бонусу ў рэліз увайшоў кавэр на яшчэ адну кампазыцыю Pink Floyd «The Grand Vizier's Garden Party» з альбома «Ummagumma» (1969). Вокладкай для гэтага рэлізу стаў малюнак ураджэнкі Беластоку Аляксандры Грыгаровіч-Экстэр — эксіз строя для першага савецкага фантастычнага фільму «Аэліта» (1924).

Tuzin.fm

КАМЕНТАРЫ:

  • Прохор Мефодиев
    Прохор Мефодиев / адказаць
    12.11.2015 / 01:23

    Варта зазначыць, што Гілмар паставіў "лайк" пад гэтым альбомам у фэйсбуку

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    12.11.2015 / 13:09

    Ага, толькі ў ціўцеры, а не на фэйсбуку:)

  • Прохор Мефодиев
    Прохор Мефодиев / адказаць
    12.11.2015 / 14:21

    Да, напэўна так. Але ж я не здолеў праслухаць альбом да канца)

  • КАМЕНТАВАЦЬ