«Мутнаевока» зьмянілі гучаньне: «Такім мусіць быць актуальны панк-рок» (аўдыё)
2172 / 0
23.05.2015

«Мутнаевока» зьмянілі гучаньне: «Такім мусіць быць актуальны панк-рок» (аўдыё)

Гурт Яўгена Змушкі прадставіў EP «Голыя танцы», у якім прадэманстраваў сваё новае гучаньне.

Яўген заяўляе, што хоча актуалізаваць стыль панк-рок у беларускім кантэксьце. Музыка кажа, што панк-сцэна ў нас кволая і вылучаецца на ёй хіба гурт «Дай Дарогу!», але песьні ў Стыльскага зусім простыя, трохакордавыя. «Мутнаевока» ж дамагаецца іншага. Загалоўны нумар самотніка «Голыя танцы» музыкі прадстаўляюць, як замес «пост-панку кшталту Joy Division ды дыска». «У ім апісваецца стан, характэрны для беларусаў: сваё страцілі, чужога не займелі, а ўсё адно танчым, быццам голыя. І ўсё адно ад гэтага весела», — кажа лідэр «Мутнагавока». Другая песьня на дыску завецца «Зоркі-крышталі». Абодва трэкі запісваліся на студыі «Sunflower» у Трасьцянцы пад Менскам. Зьвядзеньнем, майстарынгам і саўнд-прадусаваньнем займаўся Яўген Сухавей, а вокладку для рэлізу намаляваў Ігар Назаранка.

Менавіта ў такой стылістыцы, як самотнік «Голыя танцы», будзе вытраманы будучы новы альбом каманды, над якім цяпер вядзецца праца. Жывая прэм’ера EP пройдзе 24 траўня ў TNT Rock Club.

Tuzin.fm