Trubetskoy дае бясплатны канцэрт у Менску дзеля дапамогі дзеткам
1414 / 0
22.05.2015

Trubetskoy дае бясплатны канцэрт у Менску дзеля дапамогі дзеткам

Гурт возьме ўдзел у дабрачыннай акцыі «Рок дзецям», якая пройдзе 24 траўня ў Re:Public.

У вялікім 5-гадзінным канцэрце разам з гуртом Trubetskoy бяруць удзел «Варона», «СамПроцесс», Crash Taiker, Dess ды іншыя. Уваход на мерапрыемства будзе бясплатным, але ўсіх наведвальнікаў просяць прынесьці з сабой рэчы для выхаванцаў дзіцячага дома ў Навінках.

Прыносіць трэба:

— гігіенічныя сродкі: падгузнікі (ад самых маленькіх дзіцячых да 15 гадоў), вільготныя сурвэткі, зубную пасту і шчоткі (розны ўзрост), шампунь, мыла, туалетную паперу.

— тавары для творчасьці: фарбы, алоўкі, паперу (А4, ватман альбо альбомы), крэйды, гліну.

Арганізатары акцыі «Рок дзецям» ладзяць такія канцэрты тры гады, гэта ўжо шостае падобнае мерапрыемства.

Tuzin.fm, фота Tarantino

Тэгi:
за тыдзень
за тры месяцы