Распачаўся прыём заяваў на конкурс «Басовішча-2015»
2432 / 2
17.04.2015

Распачаўся прыём заяваў на конкурс «Басовішча-2015»

Узяць удзел у ім могуць маладыя гурты, якія маюць у рэпэртуары песьні на беларускай мове.

Прыём заяваў на конкурс 26-га фэстывалю «Басовішча» абвешчаны 17 красавіка. Удзельнічаць у ім могуць маладыя гурты, якія аддаюць перавагу беларускай мове выкананьня. Конкурс будзе складацца з двух этапаў. На першым этапе — 1 чэрвеня — будуць вызначаныя чатыры каманды, якія атрымаюць магчымасьць выступіць з 30-хвілінным сэтам на фэсьце «Басовішча-2015» 17 ліпеня ў польскім мястэчку Гарадок. На другім этапе, пасьля выступаў канкурсантаў, будзе названы пераможца ўсяго конкурсу, які атрымае магчымасьць сыграць і на другі дзень фэсту — 18 ліпеня, атрымае грашовую ўзнагароду, гарантаванае месца ў лайн-апе «Басовішча-2016» і ратацыі на «Радыё Рацыя» (98,1 FM у Беластоку і Горадні, 99,2 FM у Берасьці). Перамагчы на «Басовішчы» вельмі пачэсна. Конкурс маладых гуртоў тут праводзіцца з 1992 году. У розныя часы пераможцамі і ляўрэтамі на ім былі гурты «Мясцовы час», «КальЯн», Znich, Rima, Partyzone, Zero-85, :B:N:, Sciana, IQ48, Indiga, Tarpach, Mauzer, Nevma, «Глюкі», Akute ды іншыя.

Найлепшых вызначыць журы, куды ўвойдзе па адным прадстаўніку арганізатараў зь Беларускага аб’яднаньня студэнтаў і фонду Villa Sokrates, кіраўнік Tuzin.fm Сяргей Будкін, шматгадовая арганізатарка «Басовішча» і вакалістка гурта Ilo&Friends Ілона Карпюк, музыка і мастак Юры Асеньнік, журналіст, музыка, саўндпрадусар Лукаш Сьцепанюк.

Падаць заяву можна да 15 траўня праз мэйл konkurs@basowiszcza.org. Яна павінна ўключаць запоўнены фармуляр, інфармацыю пра гурт з фота, тры трэкі ў mp3 і адзін відэазапіс. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у афіцыйнай суполцы «Басовішча» ў Facebook.

Tuzin.fm

КАМЕНТАРЫ:

  • Yellow / адказаць
    17.04.2015 / 17:16

    не работает ссылка на "фармуляр"

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    18.04.2015 / 02:01

    Таму што ён быў выдалены суполкай чамусьці. Цяпер даступны толькі па-польску, праверце спасылку ізноў.

  • КАМЕНТАВАЦЬ