R.I.P. Памёр рэжысэр Павал Бандзіч (1979—2015)
3393 / 1
07.03.2015

R.I.P. Памёр рэжысэр Павал Бандзіч (1979—2015)

Рэжысэр Павал Бандзіч пайшоў з жыцьця ў 35 гадоў.

6 сакавіка ў Паўла здарыўся інсульт, ён запаў у кому і памёр на наступны дзень, 7 сакавіка каля 16:00 у рэанімацыі 9-й гарадзкой клінічнай больніцы Менску. 25 сакавіка яму споўнілася б усяго 36 гадоў…

Павал працаваў рэжысэрам, кіраваў тэатральнай студыяй у Міжнародным экалягічным унівэрсытэце імя Сахарава, адкуль быў звольнены пасьля таго, як зьняўся ў роліку «Схавай бабульчын пашпарт». Супрацоўнічаў зь беларускай тэлевізіяй і тэлеканалам «Белсат», здымаў фільмы. Яго стужка «Сэрца за кратамі» перамагла ў намінацыі «Найлепшы публіцыстычны фільм» на фэсьце «Залаты бубен» у Ханты-Мансійску (Расея). У 2013 годзе быў запрошаны ў якасьці рэжысэра музычнага праекту «Апошні золак», які рабіў партал Tuzin.fm разам з праваабарончым цэнтрам «Вясна». У яго засталося шмат нерэалізаваных творчых задумаў.

Пра дзень і месца пахаваньня Паўла Бандзіча будзе паведамлена пазьней.

Tuzin.fm выказвае спачуваньне родным і блізкім гэтага цудоўнага чалавека.

Tuzin.fm

КАМЕНТАРЫ:

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    09.03.2015 / 10:51

    Разьвітацца з Пашам можна ў царкве ўсіх смуткуючых радасьць сёньня, 9 сакавіка, ад 18-ай гадзіны, на вул.Прытыцкага, 65. Пахаваньне 10.03.

  • КАМЕНТАВАЦЬ