Дэбют! «Летуценьнік шэрых вуліцаў» Андрэй Сянькевіч (аўдыё)
1671 / 0
02.03.2015

Дэбют! «Летуценьнік шэрых вуліцаў» Андрэй Сянькевіч (аўдыё)

Выканаўца зь Менску прадставіў свой дэбютны альбом і ўжо анансуе новы рэліз.

Першы дыск Андрэя завецца «Мечтатели серых улиц». У яго запісе таксама ўзялі ўдзел Дзьмітры Галадко (гітара) і Мікіта Анісімаў (бубны). Сваю музыку аўтар альбому акрэсьлівае ў межах стыляў індзі-рок, кантры і фольк. Сьпявае па-расейску і па-беларуску. Адна зь яго песень на роднай мове «Наш час» патрапіла ў рэліз. «Чалавек усё сваё жыцьцё знаходзіцца ў пастаянным пошуку: сябе, свайго месца, часу, адказаў на пытаньні, якіх з кожным днём становіцца ўсё больш. Гэтая песьня не пра тое, як знайсьці ўсё гэта. Яна пра тое, што можна жыць у гармоніі з усім гэтым», — прадстаўляе свой твор выканаўца і анансуе новы альбом, які будзе цалкам беларускамоўным. Выйдзе гэты дыск на мяжы 2015/2016 гадоў.

Яшчэ адну кампазыцыю на беларускай мове («Ня ты») у выкананьні музыкі можна пачуць у трэйлеры «Крок», які ўзяў адмысловы прыз фэстывалю Smartfilm-2014.

Цяпер выканаўца едзе ў тур у падтрымку свайго альбому. Чакаюцца канцэрты ў Іванаве, Яраслаўлі, Маскве, Санкт-Пецярбургу, Пскове, Менску, Магілёве, Гомелі, Віцебску, Берасьці. Менская прэзэнтацыя заплянаваная на 13 сакавіка ў бары «ДК».

Сачыць за навінамі выканаўцы можна празь яго сайт ды афіцыйныя суполкі УК/FB.

Tuzin.fm