Выбар Tuzin.fm на тэлешоў «Я магу» — Патрыцыя Сьвіціна (аўдыёпрэм’ера)
1721 / 0
25.02.2015

Выбар Tuzin.fm на тэлешоў «Я магу» — Патрыцыя Сьвіціна (аўдыёпрэм’ера)

13-гадовая Патрыцыя Сьвіціна ўдзельнічае ў праекце зь песьняй «Страла», за якую варта аддаць свой голас.

Дзяўчына прэзентуе песьню «Страла» з абраду «Пахаваньне стралы» Веткаўскага раёну з выкананьнем аўтэнтычнага напеву, рэканструкцыяй строяў і элемэнтаў абраду. Маладая сьпявачка езьдзіла ў экспэдыцыю з фольк-ансамблем «Рада» пад кіраўніцтвам Ірэны Катвіцкай, падчас якой пачула гэты сьпеў у арыгінале, пабачыла на ўласныя вочы сам абрад. Інструмэнтальную аранжыроўку зрабіў лідэр гурта «Палац» Алег Хаменка, а вакальную — Ірэна Катвіцкая, яна ж — настаўніца Патрыцыі. «Гэта рэдкая зьява, калі дзяўчынка так цікавіцца і так любіць фальклёр. Я бачу, што гэты юны фанат яшчэ скажа сваё слова на беларускай фольк-сцэне. Шмат малых цяпер глядзяць гэта шоў і ў іх вачах праз такія сьпевы фармуецца грунтоўнае паняцьце „свая культура“», — заўважыла ў камэнтары для нашага парталу спадарыня Ірэна.

Заклікаем падтрымаць маладую ўдзельніцу ў народным тэлешоў «Я магу». Этэр адбудзецца 28 лютага на канале «Беларусь-1» у 19:15. Патрыцыя Сьвіціна ўдзельнічае ў праекце пад нумарам шэсьць, пасьля выступу яе можна падтрымаць з дапамогай SMS-галасаваньня.

Яшчэ: Катвіцкая і дзеці. «Ім быць культурнай элітай краіны»

Трыюмф беларусаў у супэрфінале міжнароднага праекту «Салют талентаў»

Tuzin.fm