BosaeSonca запіша live-альбом «Самы незвычайны канцэрт»
2220 / 0
19.02.2015

BosaeSonca запіша live-альбом «Самы незвычайны канцэрт»

На канцэрт-запіс новага рэлізу 1 сакавіка маюць магчымасьць патрапіць самыя адданыя слухачы гурта.

Праграма гурта ўжо мае назву — «Самы незвычайны канцэрт». Сыграная і запісаная яна будзе ўжывую ў скарачоным складзе. Новыя і вядомыя творы ў іншых апрацоўках прагучаць у выкананьні толькі двух музыкаў: лідэра гурта Алеся Кот-Зайцава і акардэаніста Аляксандра Ясінскага. «Мы ўдвох гралі неаднойчы і таму я ўпэўнены, што выдатна паразумеемся падчас запісу», — кажа Алесь.

Запіс жывога альбому пройдзе 1 сакавіка ў 20:00 на студыі «Everest Media» ў Менску. Музыкі вырашылі запрасіць на гэты студыйны канцэрт сваіх самых адданых слухачоў. Праз абмежаваную прастору студыі ёсьць магчымасьць патрапіць толькі 30 чалавекам. Запісацца на «Самы незвычайны канцэрт» ад BosaeSonca можна праз тэл. +375-29-279-63-39, +375-44-579-63-39.

Яшчэ: Музычны відэапэрформанс ад гурта BosaeSonca

Tuzin.fm