Pasha Green запісаў першы трэк па-беларуску і прысьвяціў яго Ўкраіне (прэм’ера!)
3088 / 0
05.02.2015

Pasha Green запісаў першы трэк па-беларуску і прысьвяціў яго Ўкраіне (прэм’ера!)

Аўтар і выканаўца зь Менску прадстаўляе сваю першую песьню на роднай мове.

Pasha Green ужо з тры гады з посьпехам выступае як у камэрным фармаце, даючы кватэрнікі ў розных гарадах Беларусі ды Ўкраіны, так і добра пачуваецца на вялікай сцэне, ён ужо ўдзельнічаў ва ўкраінскіх фэстах «Тавале» і «Капука-фэст». Летась у сьнежні Паша прадставіў свой сольны дэбютны альбом, цяпер бярэцца за запіс другога дыску. Песьня «Краіна» — ягоны беларускамоўны дэбют. «Так склалася, што мне зручней сьпяваць па-расейску, — кажа выканаўца. — Але я задумваюся над тым, каб зрабіць цалкам беларускамоўную праграму».

Свой новы твор Pasha Green прысьвяціў падзеям ва Ўкраіне. «Гэта водгук на тыя падзеі, якія адбываюцца ў суседняй краіне. Ведаеце, у мяне шмат сяброў і ва Ўкраіне, і ў Расеі. І я вельмі хачу, каб скончылася гэтая варажнеча і ўсталяваўся мір», — зазначае музыка.

У найбліжэйшы час выканаўца зьбіраецца сыграць сольныя выступы ў Віцебску (14 лютага) і Горадні (21 лютага). Сачыць за навінамі Pasha Green можна ў яго афіцыйнай суполцы.

Tuzin.fm

Тэгi: