«Тутэйшую шляхту» не спыніць: новы EP народнага калектыву Беларусі
2658 / 0
31.12.2014

«Тутэйшую шляхту» не спыніць: новы EP народнага калектыву Беларусі

Гурт «Тутэйшая шляхта» прадстаўляе песьню «На балоце», новы сынгл з будучага альбому.

Літаральна тыдзень таму, Народны калектыў Беларусі «Тутэйшая шляхта» прадставілі на Tuzin.fm свой самотнік «Каляда-Калядзіца». Да Новага году музыкі вырашылі зрабіць яшчэ адну прэм’еру і паказаць яшчэ нячуты трэк «На балоце». Гэта песьня-шчадроўка, так агулам называюць калядныя сьпевы, дзе ёсьць словы «Добры вечар, шчодры вечар». Арыгінал запісаны ў 1983 годзе ў вёсцы Лядзец Столінскага раёну Берасьцейскай вобласьці ад мясцовых жыхароў. Перапрацавала песьню Вольга Грышчанка, партыі электра- і акустычнай гітары належаць гітарысту гурта Сяргею Маісейчыку, а выконваюць яе салісты Андрусь Копыл (бас), Дзяніс Сьцяпура (барытон, ён жа на фота), Андрусь Сьцяпанаў (тэнар, ён жа грае партыю дуды).

Прэзэнтаваныя да Калядаў дзьве песьні — гэта першыя трэкі, якія войдуць у новы, трэці па ліку студыйны поўнафарматны альбом гурта. Праца над альбомам вядзецца зь сярэдзіны лета, ён будзе зьмяшчаць каля 20 трэкаў, як фольк-рокавых, так і запісаныя акапэла.

Яшчэ: «Тутэйшая шляхта». Песьні гонару (прэзэнтацыя EP)

Tuzin.fm