Выйшаў новы альбом Балахонава «Другое прышэсьце квантавых катоў» (аўдыё)
2593 / 0
09.12.2014

Выйшаў новы альбом Балахонава «Другое прышэсьце квантавых катоў» (аўдыё)

Паэт і музыка Сяргей Балахонаў прэзэнтаваў 8 сьнежня свой новы альбом «Другое прышэсце квантавых катоў», куды ўвайшло 15 трэкаў.

Гэты рэліз зьяўляецца лягічным працягам леташняга альбому «Сьпірт і жоўць расьпятага Тэзэя», выкананы ў рэчышчы lo-fi на сутыку розных стыляў — ад эмбіенту і нэафольку да паўэр-нойзу ды рэпу. Кампазыцыі насычаныя разнастайнымі гукавымі цытатамі, якія пераплятаюцца з арыгінальнай паэзіяй ды ўласнымі музычнымі знаходкамі ды кампіляцыямі. Разам з паэзіяй Караткевіча, Багдановіча і Кляшторнага тут гучаць фрагмэнты з старых кінафільмаў і фразы, створаныя гукавым генэратарам. Сам аўтар кажа, што яго альбом замешаны на горычы і зьедлівасьці, а ў стварэньні яго твораў яму дапамагалі «шум гораду, рэха кінатэатраў, гул пякельнага прадоньня сьвядомасьці і выпадковыя мэлёдыі, народжаныя кацінымі кіпцюрамі, што дацягнуліся да сіх-тых музычных рэдактараў».

Пазнаёміцца з альбомам «Другое прышэсьце квантавых катоў» можна ў афіцыйнай суполцы выканаўцы. Спампаваць рэліз цалкам можна па гэтай спасылцы.

Tuzin.fm