4642 / 2
04.12.2014

Дзявочы праект Рыбака Milki прадставіў першы трэк (АФІЦЫЙНАЯ МР3-ПРЭМ'ЕРА)

Аляксандар Рыбак прадставіў першую песьню свайго дзявочага праекту.

Праект Milki будзе сьпяваць па-беларуску і па-ангельску. Аляксандар Рыбак сам яго прадусуе, піша для яго і музыку, і тэксты, а ўдзельніц адбіраў на кастынгу ў Менску. Створаная дзявочая група адмыслова пад «Эўравізію». Рыбак пэўны ў тым, што менавіта ягоныя «Мілкі» паедуць ад Беларусі на гэты конкурс ды ўзмоцнена рыхтуе дзяўчын да адбору.

4 сьнежня Milki паказалі свой дэбютны трэк — «Accent», зь якім уласна і зьбіраюцца скараць «Эўравізію». Прыводзім адрэдагаваны тэкст гэтай песьні (на наркамаўцы), бо ў афіцыйным апублікаваным варыянце сустракаюцца памылкі. Спадзяемся, выканаўцы выправяцца пры яе выкананьні ў фінале нацыянальнага адбору, які пройдзе 26 сьнежня.  

Мр3-прэм'ера песьні на Tuzin.fm (з асабістага дазволу Аляксандра Рыбака). 

Яшчэ: Аляксандар Рыбак: зь Беларусьсю ў сэрцы

Tuzin.fm

You are the love of my life,

you know I’m always by your side.

You have a choice, baby;

I can be yours ‘til the end of time.

 

But if you wanna be with me,

there’s one thing you need to know.

I will do anything you want,

but you will never change my soul.

 

Because my

La-la-la la

my la-la-la la

my la-la-la la

my accent is the same!

 

Мой міленькі мне скажы,

Ды па праўдзе адкажы,

Што ўчора ты рабіў?

З кім усю ноч ты прахадзіў?

 

Пачала за ім хадзіць

Каб з любоўніцай злавіць,

Аказалася — працуе,

Каб радню маю карміць.

 

Because my

La-la-la la

my la-la-la la

my la-la-la la

my accent is the same!

 

Як у лесе ля ракі,

Дзеўкі мылі рушнікі,

Гаманілі хто танней,

Ды чый каханы усіх мілей,

 

Я вам так скажу, дзеўкі

Што мужчыны — малайцы,

Лепш за ўсіх на белым свеце

Беларускія хлапцы.

КАМЕНТАРЫ:

  • Ściapan Jeútuch
    Ściapan Jeútuch / адказаць
    08.12.2014 / 14:29

    Пяецца жа "лепей усіх на белым свеце", а не "лепш за ўсіх на белым свеце"

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    08.12.2014 / 15:32

    Мы падалі адрэдагаваны варыянт тэксту, без памылак

  • КАМЕНТАВАЦЬ