3163 / 1
21.11.2014

Ніно Катамадзэ ўхваліла беларускую вэрсію «Once in the Street» у выкананьні «Ілюжан» (відэа)

Беларускі гурт зрабіў сваю вэрсію галоўнага гіта грузінскай сьпявачкі і выступіў разам зь ёй на канцэрце ў Менску.

Вакалістка гурта «Ілюжан» Кацярына Аліхвер распавяла Tuzin.fm, што яна з музыкамі захапляецца творчасьцю Ніно ня першы год, таму набраліся сьмеласьці перакласьці і засьпяваць яе песьню «Once in the Street» ды яшчэ і прапанаваць выканаць яе разам. «Мы даслалі запіс Ніно і яна адказала, што наша выкананьне прыйшлося ёй даспадобы. Да ўсяго ў нас сапраўды атрымалася ўзгадніцца зь ёй і засьпяваць разам на яе канцэрце ў Палацы Рэспублікі. Мы ўсе пад уражаньнем, сьпяшаемся выказаць Ніно падзякі за яе творчасьць, чульлівасьць і адкрытасьць, а таксама дзячым сваім сябрам, у прыватнасьці Яўгену Ражко, якія натхнілі і падтрымалі нас», — кажа Каця.

У беларускай вэрсіі песьня завецца «Аднойчы на вуліцы». Якраз гэты відэазапіс музыкі даслалі Ніно Катамадзэ.

Tuzin.fm

КАМЕНТАРЫ:

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    03.12.2014 / 15:50

    Відэа таго самага выступу тут можна зірнуць https://www.youtube.com/watch?v=dFLG519yBNo

  • КАМЕНТАВАЦЬ