Міхалок адмовіў Tuzin.fm у камэнтары: «Я размаўляю толькі з тымі, хто добра ставіцца да Brutto»
3470 / 1
11.11.2014

Міхалок адмовіў Tuzin.fm у камэнтары: «Я размаўляю толькі з тымі, хто добра ставіцца да Brutto»

Музыканту падалося, што наш партал настроены супраць яго новага праекту.

Мы зьвярнуліся да Сяргея з просьбай выказаць сваё сапраўднае стаўленьне да праекту сваіх былых паплечнікаў з гурта «Трубяцкі», а таксама разьвеяць сумневы наконт укіду ад яго імя ў сацыяльных сетках. Лідэр Brutto адмовіўся казаць хоць нешта парталу Tuzin.fm. Міхалок перадаў праз трэцюю асобу, што ён размаўляе «толькі з тымі, хто добра ставіцца да Brutto». Дзіўнае тлумачэньне з уліку таго, што на «Тузіне» пэрыядычна зьяўляюцца навіны пра гэты праект, была прэзэнтавана песьня «Наша возьме», якая трымаецца ў чарце другі месяц і ачольвае рэйтынг самых запатрабаваных трэкаў на партале за бягучы год, а дэбютны альбом Brutto ўдзельнічае ў чарце альбомаў. Магчыма, падставай для такой рэакцыі музыкі стала ня надта хвалебная рэцэнзія на альбом. Але Міхалку хочацца, каб яго хвалілі.

Tuzin.fm зацікаўлены ў разьвіцьці беларускай музыкі, але абслугоўваць, дагаджаць, лісьлівіць і нізкапаклоннічаць перад кімсьці мы ня будзем. Спадзяемся, што Сяргей ды іншыя музыкі гэта зразумеюць і прымуць як належнае.

Tuzin.fm

КАМЕНТАРЫ:

за тыдзень
за тры месяцы