Shuma будзе цяпер і ў бойз-варыянце
1960 / 0
10.11.2014

Shuma будзе цяпер і ў бойз-варыянце

Праект shumaboyz можна лічыць як неад’емнай часткай, так і сайд-праектам Šuma.

shumaboyz — гэта дуэт двух дыджэяў Ніка Чорнага і Аляксея Будзька, якія апошнім часам выступаюць разам з Русяй і Надзеяй Чугуновай у складзе гурта Shuma. Такім чынам, цяпер праект існуе ў трох фарматах: Shuma вакальная (Shuma voices), Shuma ды-джэйская (shumaboyz — пішацца менавіта з малой літары) і Shuma як такая — жывы праект. «Сэты shumaboyz можна выкарыстоўваць як фільтар, які густоўна і рупліва адбірае для вас найлепшую недурную музыку. Бывае, што чалавек цікавіцца музыкай, але ня мае часу на прасейваньне музычнай інфармацыі, ці проста лянота, ці яшчэ што. А shumaboyz можа стаць для такіх людзей правадніком у сучасную музыку: ад гітоў да звыш рэдкіх трэкаў, якіх ня ведае shazam», — так прадставіла праект наведнікам Tuzin.fm Руся.

Першы выхад на сцэну shumaboyz заплянаваны на 15 лістапада ў менскім бары «ДК». Хлопцы зьбіраюцца запісаць свой мікс і выкласьці яго пасьля канцэрту і прапануюць кожнаму паўплываць на яго настрой. Акром таго, на сцэну выйдзе Shuma voices, а таксама будзе прадстаўлены кінанарыс Арцёма Лобача, зьняты падчас вандроўкі музыкаў у Друйскі касьцёл, дзе яны цягам ночы запісалі некалькі трэкаў. Падрабязнасьці пра вечарыну — у нашай «Афішы».

Tuzin.fm