Мечта
137 / 0
09.10.2020

IOWA спяваюць пра беларускую мару

Гурт IOWA прэзентуе ў новым туры відэачарта TuzinFM кліп на песню «Мечта» — раней іх творчасць заўжды была па-за палітыкай.

Відэа, дзе салістка гурта, Каця Іванчыкава, спявае на беразе мора, было створанае ў падтрымку пратэстаў у Беларусі. У апісанні - хэштэг #жывебеларусь. 

Паводле музыкаў, яны не маглі не адрэагаваць на падзеі на радзіме, таму адсунулі іншыя ідэі на другі план.

— Я веру, што калі не любіць свой народ, не прымаць яго, не намагацца зразумець новае пакаленне — дапамачгы яму ты не зможаш, як і даць надзею на будучыню.

Зараз гурт жыве і працуе ў Расіі. З мінулага году яны пачалі звяртацца да праблемных для грамадства тэмаў. Напрыклад, у кліпе на песню «Маяки» музыкі заклікаюць клапаціцца аб экалогіі. За новымі песнямі можна сачыць тут. 


IOWA — Мечта 


Я говорю себе - стоп!

Досчитаю до ста.

И забываю эти пули на вылет.

Они не ранят меня.


Слышу злые слова.

Знаю меня обвинят.

Камни, камни (Кто вы такие?)

В мою спину летят.


Солнце внутри меня

Ярче сияй.

Мечта - вот она.

Я иду за ней уверенно.


Нет, не любя нельзя

Пропустить сквозь себя

Сердец биение -

Цвет нашего поколения.