Дыялёг
539 / 0
26.08.2019

Atesta. Адзінота ў натоўпе

Гурт Atesta прэзэнтуе на TuzinFM кліп рэжысэра Дзьмітрыя Карася на песьню «Дыялёг», у якім апавядаецца дэпрэсіўная гісторыя адзіноты ў натоўпе.

У кліпе на песьню «Дыялёг», словы да якой напісаў паэт Алесь Плотка, адмыслова няма яркіх фарбаў. Суцэльны змрок, сум і дэпрэсія. Паводле задумы, у ім распавядаецца гісторыя адзіноты ў натоўпе. Але і так можна жыць. «Людзі прыходзяць у наша жыцьцё і сыходзяць зь яго. Застаюцца сьляды. Нічога больш. І гэта файна», — дзеліцца сваім разуменьнем кліпу сьпявачка Ўльляна Паўловіч.

Галоўную ролю  ў роліку даверылі выканаць вядомаму менскаму тусоўшчыку Дзьмітрыю Папову. У ролі ягоных сяброў зьняліся бацькі Ўльляны — Аляксей ды Ірына Паўловічы. Здымкі праходзілі ў клюбе «Berlin».

Atesta — Дыялёг (рэжысэр — Дзьмітры Карась)

TuzinFM