Цыганка
619 / 0
22.07.2019

Цыганка раз. Дэбютны кліп-рэпрэзэнт ад Gleboki Smak

У відэачарце на TuzinFM возьме ўдзел кліп «Цыганка», галоўны трэк з дэбютнага альбому Gleboki Smak. Выканаўца выступіў і рэжысэрам роліку.

Праўда, рэжысурай музыку давялося заняцца змушана. За кліп узяўся першапачаткова іншы рэжысэр, матэрыял быў зьняты, але далейшая праца не пайшла. «Як выявілася, ён здымаў толькі кіно і сэрыялы, а ў кліпах нічога не разумеў, таму вынік быў нездавальняючым і давялося шмат перарабляць. Наогул, я шмат памылак нарабіў, бо гэта мой першы кліп. Але я люблю яго і ўдзячны ўсёй камандзе за адданую працу», — прызнаецца Gleboki Smak. Тым ня менш, ролік набраў ужо каля 700 лайкаў і багата станоўчых камэнтароў.

Усе здымкі праходзілі ў Варшаве, дзе цяпер жыве і працуе музыка. У працы яму дапамог апэратар Ягор Яфімаў, Аня Гошка (мантаж), Бартэк Галас (асьвятленьне), Ася Грушэцка (сцэнаграфія). У кліпе зьняліся знаёмцы рэпэра і ягоная дачка Эма.

Цяпер Gleboki Smak рыхтуе кліп на зусім новую песьню. Сачыць за навінамі выканаўцы можна пра афіцыйную суполку.

Gleboki Smak — Цыганка (рэжысэр — Глеб Хамутоў)

TuzinFM

Тэгi: