Патанцуем разам
1633 / 0
15.02.2019

Скачы, дурніца. Кліп-дэбют ад Kawa

Гомельскі поп-рок-гурт Kawa прэзэнтуе ў новым туры на TuzinFM кліп рэжысэра Віктара Хрупкіна на трэк «Патанцуем разам».

Саму песьню «Патанцуем разам» гурт прэзэнтаваў у 2017-м. Гэта была першая спроба зрабіць беларускамоўны трэк. Паколькі слухачы прыняла яго на ўра і самі музыкі засталіся задаволенымі тым, як выйшла, то вырашана было і ўвасобіць у відэа. «Няхай усе думаюць, што я дурніца, а я хачу танчыць!» — кажа лідэрка гурта Таісія Серыкава і ўдакладняе, што гэтае відэа пра «творчасьць у кожным з нас»: «Гэтая якраз тыя думкі ды эмоцыі якія імкнуцца вырвацца знутры, якія вымагаюць прамаўленьня насуперак усяму».

Зьняў відэа рэжысэр Віктар Хрупкін, яму дапамаглі ў стварэньні роліку Ўладзіслаў Вальчанка (гафэр), Уладзіслаў Назаранка (памочнік рэжысэра), Натальля Карэба (асыстэнт). За харэаграфію была адказная Марыя Казлова.

Kawa — Патанцуем разам (рэжысэр — Віктар Хрупкін)

TuzinFM