Кропка
12131 / 0
15.02.2018

«Спрат». Рана ставіць кропку

Гурт «Спрат» прэзэнтуе ў відэачарце на TuzinFM кліп на песьню «Кропка», які зьняў лідэр каманды Зьміцер Сянько ў родным Берасьці ды ваколіцах.

Кліп на «Кропку» здымалі некалькі дзён зь перапынкамі ў пару тыдняў. У якасьці рэжысэра выступіў аўтар песьні і вакаліст гурта «Спрат» Зьміцер Сянько. Здымалі ў родных і знаёмых лякацыях у межах Берасьця ды ваколіцаў. Зьмітру таксама дапамог у працэсе здымак фатограф Віктар Качурка. Галоўныя ролі сыгралі знаёмыя музыкаў — Кацярына і Дзяніс.

«Усім нам даводзіцца спыняць адносiны, у якiх не засталося месца шчырасьцi, а пасьля таго намагацца станавіцца лепш, рабіць непрадказальныя ўчынкі, каб перажыць свае былыя пачуцьці. Але лёс усё адно пэрыядычна падкідае нам сытуацыі для развагаў. Кліп здымаўся такім чынам, каб кожны глядач змог усё зразумець. Канечне, разуменьне будзе адрозьнівацца. Але гэта нармальна, бо мы ўсе розныя, а Зямля круглая», — кажа пра сваю працу Зьміцер Сянько.

За навінамі гурта можна сачыць праз афіцыйную суполку.

Спрат — Кропка (рэжысэр — Зьміцер Сянько)

TuzinFM