Naviband

Naviband

Утворана ў 2013 як дуэт "Navi" у складзе Арцём Лук’яненка (Tim Erna, КРИСТИNА), Ксенія Жук (Sonika). Пераможца онлайн-конкурсу на «Найлепшы кліп», які быў зладжаны фэстывалем «Залаты голас» (Расея). Пераможцы ў намінацыі "Кліп году" на прэміі "Героі году-2014", пераможцы фэстывалю "Басовішча-2015", пераможцы конкурсу "Засьпявай 2.0" (2015). З 2016 году выступаюць з жывым складам пад назваю Naviband.
2612 / 0
01.07.2014
Час добрых Navi’наў

Час добрых Navi’наў

Спроба стварыць якасны творчы прадукт з цэтлікам «love music» на беларускай поп-сцэне, як правіла, заканчваецца няўдачай, бо ў адных выходзіць штучна і нецікава, у другіх — надта патасна і напышліва, а ў трэціх — груба і пошла. Дуэт Navi з дэбютнікам «Лови» — тут рэдкае выключэньне з правілаў.

Тэгi: Navi