Pawa

Pawa

Гурт утварыўся ў 2011 у Менску. У яго ўвайшлі музыкі гурта сярэднявечнай музыкі Testamentum Terrae ды электроншчык Niko_S. У сваёй творчасьці спалучае традыцыі даўняй музыкі ды сучасныя электроння стылі. Свой стыль называюць folkTronika. Бралі ўдзел у безьлічы рок- і фольк-фэстаў у Беларусі ды суседніх краінах. Маюць тры альбомы: "Pawa", "Cristatus" і "Жыта".
2197 / 0
26.02.2019
Дударочку

Дударочку

У новым туры відэачарту на TuzinFM гурт Pawa прэзэнтуе кліп рэжысэра Антона Жука на песьню «Дударочку» — гісторыю пра вусатага модніка-дудара, які катае сваю каханую на даху тралейбуса ды дае годны адпор хулігану.