Радыё Свабода 2014
7214 / 0
15.05.2014

«Свабода — гэта жыцьцё без вайны». Фантастычная вэрсія «Радыё Свабода» (аўдыё)

У новым туры аўдыёчарту ўдзельнічае песьня «Радыё Свабода 2014». Знакавы твор беларускага року па-свойму зрабіў Раман Волазьнеў, адзін з самых яскравых маладых беларускіх сьпевакоў.

17-гадовы сьпявак ужо ўдзельнічаў у чарце на Tuzin.fm зь песьняй «Сьпі, малы сакол», запісанай з Уладзімерам Прасьняковым. Рома ўжо мае шмат дасягненьняў — ён перамагаў на разнастайных конкурсах і фэстывалях, у прыватнасьці на дзіцячым «Славянскім базары — 2008» і конкурсе «Маладыя таленты Беларусі — 2012».

Выканаўца адгукнуўся на конкурс, што праводзіць беларуская служба Радыё Свабода да свайго 60-годзьдзя і запісаў сваю вэрсію песьні гурту Ulis «Радыё Свабода». Атрымалася проста выдатна. «Я гэты твор упершыню пачуў у сувязі з абвешчаным конкурсам. І ён мяне захапіла. Найперш сваёй глыбінёй», — кажа Раман і распавядае пра сваё разуменьне «свабоды». «Для мяне свабода ў прынцыпе — гэта жыцьцё без вайны. Калі я магу свабодна тварыць, пісаць песьні, музыку, вершы. І калі людзям гэта падабаецца — я вельмі шчасьлівы!»

Раман прызнаецца, што яму больш за ўсё падабаецца пісаць песьні на беларускай мове, бо яна значна прыгажэйшая за расейскую. «Нашай мовы сёньня практычна не чуваць, напрыклад на ТВ. І я спрабую хоць неяк зьмяніць сытуацыю, а таму запісваю песьні па-беларуску», — заўважае сьпявак.

Tuzin.fm

Раман Волазьнеў — Радыё Свабода 2014 (музыка Славы Кораня, словы Фэлікса Аксёнцава, аранжыроўка Рамана Волазьнева). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.

Радыё Свабода,

Мы твае хвалi й подых.

Не пакiне нас надзея

Там, дзе няма цемнаты,

Ведаюць нас — 

Белы сьцяг па-над намi.

Радыё Свабода,

Мы твае вусны й словы.

Цi павiнен я быць шчырым?

Там, дзе няма цемнаты,

Слухаюць нас — 

Белы сьцяг па-над намi.

Радыё Свабода,

Мы твае сэрцы й вочы

Я й ты адыдзем назаўжды.

Там, дзе няма цемнаты,

Стрэнемся мы — 

Белы сьцяг па-над намi

 

Радыё Свабода — 

Смага нам палiць сэрцы.

 

Гэта Радыё Свабода

Там, дзе няма цемнаты

Наша вада —

Белы сьцяг па-над намi.