Нападпітку
6530 / 3
04.02.2014

Моцнаалькагольны сьпеў ад «Тлушча» (аўдыё)

Гурт «Тлушч» прадстаўляе ў новым туры гіт-параду сваю новую песьню «Нападпітку», у якой распавядаецца пра драматычныя наступствы злоўжываньня моцнаалькагольнымі напоямі.

«Тлушч» існуе трошкі больш за год, але пасьпеў ужо зваяваць аўдыторыю, дзякуючы актыўнай канцэртнай дзейнасьці. Гурт знаходзіцца ў пэрманентным туры па краіне. Пакуль музыкі ахапілі Барысаў, Бабруйск, Горадню ды неаднойчы выступалі ў Менску, а аднойчы сыгралі нават на ганку сядзібы Марцінова Гусь. «Які ж канцэрт абыходзіцца бяз бахусу? З гэтай нагоды мы напісалі моцнаалькагольны сьпеў. Але асьцярожна: наступствы злоўжываньня бываюць вельмі драматычнымі!» — гэтак жартаўліва прадстаўляе сваю новую песьню вакаліст гурта Павал Белы. А потым дадае ўжо сур’ёзна: «Мы самі ніколі не выступаем нападпітку, наагул практычна не ўжываем. Тым ня менш рознае здаралася, тэма нам знаёмая».

Сьпеў «Нападпітку» мае ўвайсьці ў будучы сынгл гурта, які выйдзе ўвесну. Каманда ўжо мае дэбютны альбом і зусім не зьбіраецца на ім спыняцца. Цяпер гурт рыхтуецца да двух адказных сэтаў, прычым абодва будуць у клюбе Re:Public: 7 лютага «Тлушч» грае на прэміі «Даём рады», а 22 лютага ўдзельнічаюць у канцэрце-прэзэнтацыі новага альбому гурта Dzieciuki.

Tuzin.fm

Тлушч — Нападпітку (музыка гурта, словы Паўла Белага). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.

Мы з таварышам сягоньня ў гуморы,

Не задаволімся півасам гумовым.

Зарубіліся мы зь ім па Каліноўскім,

Па ліцьвінах, і жмудзінах, і літоўцах.

І адкуль, скажыце, столькі красамоўства?

Бо мы сёньня, бо мы сёньня

Нападпітку, нападпітку, нападпітку.

 

Тут у бары так прыемна, так утульна.

Шкада толькі: прыбіральню рамантуюць.

У настроі абсалютна ўрачыстым

Я магу з задавальненьнем есьці чыпсы.

Што з таго, што кампаньён мой абмачыўся?

Абмачыўся, абмачыўся.

Нападпітку, нападпітку, нападпітку.

 

Кюрасао, ён блакітны, а я — не, не-не-не-не-не!

Нападпітку — я амбітны, я агідны і агідна мне.

Тэгi:

КАМЕНТАРЫ:

  • Винни Стигма
    Винни Стигма / адказаць
    20.02.2014 / 15:21

    Сяргей, прабачце, а як праслухаць спеў?
    Нешта не бачу плэеру якога :(

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    21.02.2014 / 09:58

    Большасьць наведнікаў яго бачыць, значыць ён ёсьць:). Плэер мусіць знаходзіцца адразу пасьля тэкста песьні. Калі яго сапраўды ня бачна, зайдзіце праз іншы браўзэр. І напішыце нам у якім браўзэры ён не працуе, разьбярэмся.

  • Винни Стигма
    Винни Стигма / адказаць
    21.02.2014 / 16:20

    У мяне Firefox 24.2.0 - не відаць плэеру.
    Зайшоў праз Сhrome - цяпер бачу плэер, дзякуй

  • КАМЕНТАВАЦЬ