Песьні пра каханьне
236 / 0
01.10.2019

«Танцоры проста душкі». Дэнс-вэрсія гіта N.R.M. ад Натальлі Куніцкай (аўдыё/відэа)

У адмысловым туры аўдыёчарту на TuzіnFM, прысьвечаныму музычнаму праекту «Нас у Маскве не зразумеюць», лідэрка электроннага праекту Mustelіde Натальля Куніцкая прэзэнтуе песьню, дзеля якой яна згадала сваё рокавае мінулае.

Для Натальлі Куніцкай «Песьні пра каханьне» была адной з улюбёных у юнацтве. «Я наогул вельмі любіла N.R.M. і часьцяком грала іх песьні пад гітару ў школе. Асабліва гэтую, бо што можа быць бліжэй, чым каханьне», — прызнаецца сьпявачка. Таму яна з радасьцю адгукнулася на ідэю выканаць яе ў сваёй манеры для навагодняга тэлешоў «Нас у Маскве не зразумеюць», якое каманда TuzіnFM здымала для каналу «Белсат».

Глядзець тэлешоў «Нас у Маскве не зразумеюць» цалкам

Вынік спадабаўся як самой Натальлі, так і аўтару арыгіналу Лявону Вольскаму, які выступіў аўтарам тэлешоў. «Гэта быў цікавы досьвед, мы ад душы павесяліліся, і танцоры проста душкі», — заўважае Наташа.

За творчасьцю праекту можна сачыць праз афіцыйную суполку.

Натальля Куніцкая — Песьні пра каханьне (музыка і словы Лявона Вольскага)

TuzіnFM

Калі мне будзе горача ў лютым,

Калі мне будзе ў ліпені халодна,

Калі ў натоўпе будзе мне самотна,

Глядзі, не забывайся на мянеееееее…

 

Сьпявай мне песьні пра каханьне,

Каханьне! Каханьне! Каханьне!

Сьпявай мне песьні пра каханьне,

Каханьне! Каханьне! Каханьне!

 

Калі за мною прыйдуць санітары,

Маю гітару ім не аддавай.

Глядзі, не аддавай маю гітару.

Вазьмі маю гітару ды сьпявай.

 

Сьпявай мне песьні пра каханьне,

Каханьне! Каханьне! Каханьне!

Каха-каха-каха-каханьне!

Каханьне! Каханьне! Каханьне!

 

Няхай мая ўдача зноўку плача,

І зноўку мне гамон, няхай, няхай.

Пакуль трубіць труба і вочы бачаць,

Сьпявай, сьпявай мне песьні пра каха...

 

Сьпявай мне песьні пра каханьне,

Каханьне! Каханьне! Каханьне!

Каха-каха-каха-каханьне!

Каханьне! Каханьне! Каханьне!

Кхэ-кхэ-кхэ...

Каханьне! Каханьне! Каханьне!

Каханьне!

Каха-каха-каха-каханьне!

Каханьне! Каханьне! Каханьне!

 

Ля-ля-ля-ля-ля-ля-ля-ля,

Ля-ля-ля-ля-ля-ля-ля,

Ля-ля-ля-ля-ля-ля-ля,

Ля-ля-ля-ля-ля-ля-ля, ля, ля, ля, ля, ля, ля, ля, ля!!

 

Ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла,

Ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла,

Ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла,

Ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла,

 

Ля-ля-ля-ля, ля,

Ля-ля-ля-ля, ля,

Ля-ля-ля-ля, ля,

Ля-ля-ля-ля, ля,

 

Ля-ля-ля-ля, ля,

Ля-ля-ля-ля, ля,

Ля-ля-ля-ля, ля,

Ля-ля-ля-ля, ля…