Сьпякота
910 / 0
08.08.2019

«Сьпякота, сыдзі на Фядота». Палкі гіт ад Dee Tree (прэм’ера)

Гурт Dee Tree прэзэнтуе ў аўдыёчарце на TuzinFM свой новы трэк, які вакалістка Валерэя Дэле напісала пад уплывам гарачага беларускага лета.

Валерыя кажа, што ідэя песьні прыйшла да яе ў чэрвені, калі сонца не шкадавала энэргіі і слупок тэрмомэтра перасягнуў 30 градусаў: «Я прыгадала свае офісныя дзянькі, калі таксама стаяла сьпёка, але абавязкі бескампрамісна прымушалі бавіць час з эксэлем, а не ля рэчкі. Ну а трэк, як на мяне, атрымаўся вельмі адпаведны назьве — ліпкі і пыльны, але ня варта пераймацца з гэтае нагоды, таму што наогул пэрспэктывы норм, а лета — найлепшая пара».

Слухаць на Youtube

Гэтае лета для гурта выдалася надзвычай насычаным. Гурт выдаў дэбютны альбом «All Is 111» на ўкраінскім лэйбле «Masterskaya» Івана Дорна і даў канцэрты ў Кіеве, Горадні, Маскве і Піцеры. Найбліжэйшы выступ гурта ў Менску — на фэсьце «Vulica Brazil» 10 жніўня. За навінамі каманды можна сачыць праз афіцыйную суполку.

TuzinFM

Dee Tree — Сьпякота (музыка Ўладзімера Патапенкі і Dee Tree, словы Валерэі Дэле). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.

Як я жала не ляжала

Лічбаў поля жоўты жар

пыл на маім твары вісіць жоўтай хмар-

Ай паглядзі, як пераканаўча ідзе сыгнал

крутні валюмэ на максымум

каб ён загучаў!

 

Тэмпэратура паветра хістаецца ў чырвоны бок

я йду па лаве й

Бель маіх красовак лезе ў во-

Карысныя знаёмствы знаходзяцца цяжка

Калі ты толькі што выліў паўлітра на гарачы лоб

 

Цёпла лета божа дай жа

Дай жа бог багата жыта

Божа дай жа добра жыта

Цёплым летам у полі жаць

 

Уу сьпякота

сыдзі на Фядота

Я абяцаю сабе гэтае лета ня будзе турботным

 

Вялізныя сабакі зь неба падаюць у Цну

я буду ім зайздросьціць

а потым засну

Сонца палка пацалуе

Маю сьпіну

Ай ну-ну-ну-ну-ну-ну-ну-ну-ну-ну

Мяне нарадзіла мама каб мяне кахалі (еа)

Файныя каралі

Зь няроднай зямлі

А я не думаю аб гэтым

І ня стаўлю гэтых мэтаў

Мальцаў шмат і там і тут, ta-

king it easy, feeling good