vostraja
840 / 0
03.08.2019

luty sakavik. Музыка халодных дахаў (аўдыё)

Пераможцы «Басовішча-2019» прэзэнтуюць у аўдыёчарце на TuzinFM трэк «vostraja» з дэбютнага EP «Soram».

Удзельнікі гурта luty sakavik Уладзь Лянкевіч і Эрык Арлоў-Шымкус кажуць, што робяць незалежную музыку, натхнёную пост-панкам, мінімал-вэйвам і сынты-попам ды ўпісваюць яе ў сёньняшні кантэкст. «Унутраны падлетак лезе вонкі. luty sakavik — гэта музыка халодных дахаў, дзе кожны можа знайсьці сябе ў шалёным танцы пасярод ночы», — так прэзэнтуе сябе гурт, які сёлета перамог (разам з гуртом Harmonix College) у конкурсе на фэсьце «Басовішча».

Слухаць на Youtube

Уладзь кажа, што ў песьні «vostraja» распавядаецца пра складаныя стасункі, пра непрыступнасць гераіні і ўласную нерашучасьць. «Але пасьля пакутлівага нясьцерпнага чаканьня, ты ўсё-ткі наважваесься і робіш той самы важны крок. А тады ўжо трэба слухаць другі трэк з іпішкі:)», — заўважае аўтар.

За творчасьцю гурта можна сачыць праз афіцыйныя суполкі ў Facebook, УКантакце і Instagram.

TuzinFM

luty sakavikvostraja (музыка гурта, словы Ўладзя Лянкевіча)

У дзяцінстве я марыў нарадзіцца чорным,

але аказаўся белай варонай.

Сто разоў спрабаваў завесьці размову —

ты б’еш напавал, а я безабаронны.

 

Вострая на язык —

апякаеш.

Я хацеў не прачнуцца,

але ж

шклом зьвіняць басы й маразы —

ім пляваць на мае пачуцьці.

 

Цяпер гэта я капюшон на вочы

стаю ўбаку, калі ты праходзіш.

Цяпер гэта я стаю ўбаку

і рэзка хапаю цябе за руку.

Балюча хапаю цябе за руку.