Шлях дамоў
3322 / 0
22.01.2019

Першая аўтарская кампазыцыя гурта Pawa (аўдыё/відэа)

Гурт Pawa прэзэнтуе ў аўдыёчарце жывую вэрсію песьні «Шлях дамоў», якая стала першай цалкам аўтарскай кампазыцыяй за васьмігадовую гісторыю гурта.

Дагэтуль гурт Юрася Панкевіча меў справу з народнымі сьпевамі і старадаўнімі мэлёдыямі. Pawa выконвала традыцыйныя песьні розных рэгіёнаў, а цяпер вырашыла паспрабаваць свае сілы ў стварэньні аўтарскага матэрыялу. «Выйшла надзвычай удала, як на нашую думку, — кажа Юрась. — Песьня добра разышлася па сеціве, стала неад’емнай часткай нашага канцэртнага рэпэртуару і цяпер мы заўсёды завяршаем нашы выступы гэтым творам». У кампазыцыі «Шлях дамоў» задзейнічаны новыя ўдзельніцы гурта Вольга Чыркун, Ангеліна Мухіна і Тацяна Русак. Музыкі выдатна яе выканалі ўжывую ў студыі праграмы Belsat Music Live.

Глядзець цалкам выданьне #BML з гуртом Pawa

Юрась Панкевіч кажа, што ў далейшым Pawa будзе імкнуцца ствараць больш аўтарскіх песень. Але і тыя творы, за якія палюбілі гурт, таксама застануцца ў рэпэртуары. Сачыць за навінамі гурта можна праз афіцыйную суполку.

Pawa — Шлях дамоў (музыка гурта, словы Сяргея Шаўчэнкі)

TuzinFM

Наш шлях сьцежкай дзіцячых мрой

Уздоўж шэрых муроў

Бяжыць, льецца празь неруш сноў

Здалёк, кліча дамоў

 

Ці мы здольныя прайсьці свой шлях?

Ці муры супыняць нас ізноў?

Ці мы страцім полымя ў вачах?

Ці мы знойдзем гэты шлях дамоў?

 

Штокрок скроні сьціскае жах

Б’е ў твар пылам віроў

Ізноў рушым на змрочны гмах

Здалёк, крочым дамоў

 

Ці мы здольныя прайсьці свой шлях?

Ці муры супыняць нас ізноў?

Ці мы страцім полымя ў вачах?

Ці мы знойдзем гэты шлях дамоў?