Спытай
11180 / 2
08.02.2018

D.Jaza гатовая адказаць (аўдыё)

У новым туры на TuzinFM праект сьпявачкі Дар’і Ксенафонтавай D.Jaza прэзэнтуе трэк «Спытай» — свой галоўны гіт на гэты момант, у гонар якога названы дэбютны рэліз.

Дар’я Ксенафонтава — маладая сьпявачка зь Менску. Па нацыянальнасьці яна руская, але вырашыла дэбютаваць з аўтарскім творам па-беларуску. Песьню «Спытай» яна зрабіла ў суаўтарстве зь Мікітам Ігнаценкам, лідэрам праекту Mikita, які быў названы на прэміі «Героі году — 2017» галоўным адкрыцьцём у беларускай музыцы. «Гісторыя гэтага трэку бярэ пачатак з гораду Горадні. Мы зь Мікітаю сышліся ў думцы, што варта пісаць сучасныя песьні на беларускай мове. Я зрабіла накід, даслала яму, а ён настолькі натхніўся, што за ноч зрабіў дэма-вэрсію. З гэтага моманту гэты твор пачаў сваю жыцьцё», — распавядае Дар’я.

Трэк «Спытай» даў назву дэбютнаму EP праекту D.Jaza, які быў прэзэнтаваны пры канцы 2017-га. Дар’я ўсьцешаная таму, які ён атрымаў розгалас і мае намер надалей пісаць беларускамоўныя песьні. Цалкам EP можна спампаваць у iTunes і Google Play, паслухаць на Apple Music і Яндекс.Музыка. За навінамі праекту можна сачыць праз афіцыйную суполку.

D.Jaza — Спытай (музыка і словы Дар’і Ксенафонтавай і Мікіты Ігнаценкі)

TuzinFM

Маўчыць прыкмета, вір падзей

Ізноў будзе новы дзень.

Ствараць сьвятлом агульных слоў.

Нявольнік жыцьця, над цёмным сумам

Цябе ніколі не было.

Ты ня змог знайсьці пэўнай ролі

 

Прыпеў:

пытай, я толькі адчуваю голас

Затрымай, мяне так моцна як ты можаш

Паведай, аб чым маўчыш і твае мары

Спытай, спытай…

Спытай, спытай, спытай

Спытай, спытай, спытай

 

Усё ў жыцьці імклівым, непазьбежна адышло.

Зноўку шэрасьць, твары, справы,

Бясконца ўсё адно.

Адчуваю ўсе маё каханьне, так ірвецца сэрца з грудзей.

Няма турбот і хваляваньняў

Усё падман маіх надзей.

 

Прыпеў:

Спытай, я толькі адчуваю голас

Затрымай, мяне так моцна як ты можаш

Паведай, аб чым маўчыш і твае мары

Спытай, спытай…

КАМЕНТАРЫ:

  • Прохор Мефодиев
    Прохор Мефодиев / адказаць
    09.02.2018 / 19:25

    Ого! Я адкрыў гэтыю старонку, таму што на "вокладцы" эротыка...
    Хацеў паказаць дзеткам у школе гэтую песенку (яны ж любяцт попс), але ў кантакце песні не знайшлося. Вось і справы...

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    10.02.2018 / 12:39

    Падпісвайцеся на нашу суполку УКантакце - будзе што дзеткам паставіць.
    Спасылка на песьню D.Jaza - https://vk.com/tuzinhitou?w=wall-21349583_6281

  • КАМЕНТАВАЦЬ