Добра песьня
6856 / 1
21.11.2016

«Добра песьня» — новы гіт ад «Палацу» (прэм’ера!)

Гурт «Палац» прэзэнтуе на Tuzin.fm «Добру песьню» — пазытыўны твор, напісаны ў абставінах ня надта спрыяльных для весялосьці.

«Добра песьня» — твор цалкам аўтарскі. Калі не лічыць раптоўнай калядкі — жартаўлівага кавэру на Кэці Пэры, то гэта першы рэліз ад «Палацу» ад часоў выхаду альбому «Кола грукатала» (2012). Зьявілася песьня дзякуючы спрэчцы Алега Хаменкі з адным знаёмым: «Некалькі гадоў таму пачуў ад сяброў кпін, што маўляў усе беларускія песьні — пратэстныя, суіцыдальныя або на ўзроўні сьлюнявай папсы. І паабяцаў напісаць цягам году новую песьню, якая не падпала бы пад аніводнае з гэтых азначэньняў, — кажа Алег. — Спрэчку прайграў, бо навіны і падзеі апошніх гадоў аніяк не спрыялі праявам весялосьці і вольных пачуцьцяў. Але сёлета захацелася вярнуцца да гэтай тэмы, узьняць чарнавікі ды дарабіць калісьці абяцанае».

Назва твору пішацца менавіта ў гутарковым варыянце — «Добра песьня». «Відавочна, яна ўсё адно пра праблемы, але ўсё ж выглядае на станоўчую. Спадзяюся, што яна ўздыме настрой слухачам», — кажа музыка.

Прэм’ера песьні на аўдыёканале «Tuzin.Streaming_Belarus»

Палац — Добра песьня (музыка і словы Алега Хаменкі). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.

Tuzin.fm

На дарозе пылу ня бачу

І глыткамі волю я пю

Сёньня маю настрой я гарачы

Пагуляю й песьню сьпяю

 

Водар хмелю настроем адорыць

Вечар шэрае зробіць чарней

Калі сябры сюды не заходзяць

Сам пайду да сяброў — можа так ім ямчэй

 

А даруйце мне мае анёлы — разьвясёлую думку маю

Падкажыце мне мае анёлы як сьпяваць і я вам сьпяю

Таямніца шчырай не бывае,

Сьціпласьць праўды не дае

Хто ніколі вольна не гуляе

Той ніколі не сьпяе

ДОБРУ ПЕСЬНЮ

Водар хібы ўсе залагодзіць

Вечар зоры прымусіць міргаць

Трэба слухаць што людзі гавораць

Тады ж разам захочам сьпяваць

ДОБРУ ПЕСЬНЮ 

КАМЕНТАРЫ: