Неба
6813 / 3
27.11.2013

Увасабленьне Беларусі ў вобразах і словах (аўдыё)

Гурт BosaeSonca прадстаўляе ў трэцім туры аўдыё-чарту на Tuzin.fm песьню «Неба» на верш Анатоля Сыса, якую лічаць за ўвасабленьні Беларусі ў вобразах і словах.

BosaeSonca запісалі настолькі ўдалы апошні альбом, што кожны трэк зь яго можна сьмела адпраўляць у чарт на «Тузін Гітоў». Музыкі вагаліся з выбарам твору, нават зрабілі галасаванку на сваёй старонцы ў сацсетцы, але ўрэшце прапанавалі для ўдзелу ў гіт-парадзе песьню «Неба», створаную на верш Анатоля Сыса.

Уласна дзеля альбому на словы гэтага паэта трэк і задумваўся. Праца над дыскам пакуль так і не даведзена да канца, таму вырашана было ўзяць «Неба» (а таксама «Псыхіятрычную») на альбом «Адпусьці». «Сыс — адзін з улюбёных маіх паэтаў. Як ён сам, так і гэтая песьня, для мяне ўласна ўвасабляюць Беларусь у вобразах і словах. Яна крыху сумная, але сум гэты сьветлы і чысты. Думаецца мне, што ў нейкай ступені так Беларусь і жыве — у чыстым, сьветлым суме», — кажа лідэр каманды Алесь Кот-Зайцаў.

Песьня «Неба» бярэ ўдзел у 3-м туры ў нашым аўдыё-чарце. Ня выключана, што гэты твор прагучыць ужывую ў арт-цэнтры «Юла» на цырымоніі «Героі году» 12.12. BosaeSonca намінуюцца на прэмію і, магчыма, выйдуць на сцэну з сваім сэтам. 

SB, Tuzin.fm

BosaeSonca — Неба (музыка Алеся Ката-Зайцава, словы Анатоля Сыса). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы. 

КАМЕНТАРЫ:

  • bulbanik / адказаць
    27.11.2013 / 22:41

    гурт радуе з кожнай песняй больш і больш тым, што становіцца больш спелым з яскрава намацаваным уласнай стылістыкай, прыгожым вакалам і сэнсам словаў.
    як на мой погляд, гурт заслугоўвае прэмію герояў года. да таго ж прэмія такога кшталту патрэбна больш маладым пачынаючым гуртам, не вельмі знакамітым для атрымання большай папулярнасці і штуршка для далейшага развіцця. прэмія гурту БосаеСонца больш патрэбна, чым Ляпіса, НРМ ці нават БН. гэта на мой погляд.
    дарэчы, чаму назва гурта пішацца BosaeSonca, a не BosajeSonca?

  • bulbanik / адказаць
    27.11.2013 / 22:42

    *з яскрава намацаванай

    трэба ўвесці магчымасць рэдагавання ўласных каментароў

  • Павал / адказаць
    30.11.2013 / 21:58

    Як прыгожа. Дзякую за песьню!

  • КАМЕНТАВАЦЬ