My World
1793 / 0
07.11.2013

My World

Tрэк My World, які Макс Корж запісаў у 2009 годзе разам з тым жа Akme ды Bloody Свiнакол. Увайшоў у складанку "Біт, бас ды кулакі".

«Зь беларускамоўнага рэпу я нікуды не сыходзіў. Проста я цяпер працую трохі ў іншай плыні. Так, канечне, у мяне будуць трэкі. Хутчэй за ўсё, яны будуць па-за альбомам, але будуць. У мяне, дарэчы, яшчэ ёсьць шмат недаробленых дэмак на мове з тых часоў, калі я займаўся беларускамоўным рэпам. Ведаеш, так атрымалася, што гэта неяк у тупік усё ішло. Ды і проста дзяўчына мяне зблытала і я запісаў песьню «Где твоя любовь» на расейскай мове. І ўсе такія — так, крута-крута! І разумееш, калі людзі кажуць, што гэта крута — спыніцца цяжка. Вось і ўсё. Многія людзі казалі, маўляў: «Ну, а якая розніца на якой мове рабіць?» Я раней думаў, што ніколі ня буду на расейскай мове чытаць, але многія казалі: «Ты прыносіш людзям кайф, дабро, пазытыў, чаму б і не зачытаць?» Ну вось так усё і адбылося».

З інтэрвію Tuzin.fm, 2013 год