Малітва
6709 / 5
07.07.2015

«За родны народ Беларусі». Naka запісала «Малітву» на сваю музыку (прэм’ера)

На дзень народзінаў Янкі Купалы гурт Naka прадстаўляе на Tuzin.fm сваю новую песьню «Малітва», напісаную на словы клясыка.

«Малітва» стане загалоўным нумарам у будучым беларускамоўным альбоме гурта, над якім музыкі цяпер працуюць. Вакалістка Naka Наста Шпакоўская кажа: «Я адчуваю, што ён ствараецца пад уражаньнем вайны. Амаль кожная песьня прасякнутая паветрам несправядлівасьці таго, што дзеецца і роздумам наконт таго, што ўсё ж адбываецца з намі, калі ня мае меры цынічнасьць і страты не паддаюцца падліку. Менавіта гэтыя пачуцьці дапамаглі сфармаваць гучаньне песьні і паўплывалі на яе эмацыйны пасыл». Прэм’еру новага твору Наста вырашыла зрабіць 7 ліпеня — у дзень народзінаў Янкі Купалы, які напісаў гэтыя словы, якія ня толькі ня страчваюць актуальнасьць больш чым праз 100 гадоў, але і набываюць у цяперашніх абставінах новы сэнс.

Праца над «Малітвай» гурта Naka вялася ў студыі Vintagmixing з гукарэжысэрам Анатолем Шманаем пры супрацы з Андрэем Папковым. Гурт таксама працуе над кліпам на гэтую песьню, прэм’ера якога прызначана на кастрычнік. На канец восені прызначаны і рэліз альбому «Мая малітва», і канцэртная прэзэнтацыя.

Песьню «Малітва» таксама можна паслухаць на канале Tuzin.Streaming. Belarus

Naka — Малітва (музыка гурта, словы Янкі Купалы). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.

Tuzin.fm

Я буду маліцца і сэрцам, і думамі,

Расьпетаю буду маліцца душой,

Каб чорныя долі зь мяцеліцаў шумамі

Ўжо больш не шалелі над роднай зямлёй.

 

Малюся я небу, зямлі і прастору,

Магутнаму Богу — ўсясьвету малюсь,

Ва ўсякай прыгодзе, ва ўсякую пору

За родны народ Беларусі.

 

Я буду маліцца да хмараў з грымотамі,

Што дзіка над намі гуляюць ня раз,

Каб жаль над гаротнымі мелі бяднотамі,

Градоў, перуноў не ссылалі падчас.

 

Малюся я небу, зямлі і прастору,

Магутнаму Богу — ўсясьвету малюсь,

Ва ўсякай прыгодзе, ва ўсякую пору

За родны народ Беларусі.

КАМЕНТАРЫ:

  • Дзмітрый Падбярэзскі
    Дзмітрый Падбярэзскі / адказаць
    09.07.2015 / 11:25

    М-да... Лепш бы я ня слухаў.

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    16.07.2015 / 15:35

    А што не спадабалася канкрэтна, Дзьмітрый?

  • vk20 / адказаць
    11.07.2015 / 21:46

    Гениальный текст звучит сам по себе - чувствуется мелодика. Тут не легло, мне кажется...

  • Дзмітрый Падбярэзскі
    Дзмітрый Падбярэзскі / адказаць
    17.07.2015 / 13:05

    Не спадабалася: пачатак песьні, які надта ўжо адсылае да мэлёдыі Молчана, якой у гэтай песьні хапае аж занадта; не спадабаліся лішнія тут галасавыя "карункі" (кшталту прыдыханняў, нейкія ўсхліпы, наогул неахайна прасьпявана), адбіваньне рытму у першай частцы песьні, што ідзе ўраўрэз з мелядычнай лініяй, імітацыя гучаньня дуды на пачатку (дуда і малітва?), гітарны пройгрыш -- занадта агрэсыўны.

  • Прохор Мефодиев
    Прохор Мефодиев / адказаць
    20.07.2016 / 02:24

    Гэткая манера спеваў нагадвае мне секас. ..якога так даўно не меў я.
    Згодны з Дзмітрыем Падбярэзскім амаль цалкам.

  • КАМЕНТАВАЦЬ