Зорка Вэнэра
2851 / 0
15.01.2015

Зорка Вэнэра

Зьміцер Вайцюшкевіч асэнсаваў на свой лад клясычны верш "Зорка Вэнэра" на словы Максіма Багдановіча.

Прэм'ера песьні на "Тузіне Гітоў" адбылася ў сэзоне 2005-2006. Выканаўца ўключыў яе ў свой альтэрнатыўны The Best "Песьні з доўгай шуфляды" (2006).

Зорка Вэнэра ўзышла над зямлёю,

Сьветлыя згадкi з сабой прывяла...

Помнiш, калi я спаткаўся з табою,

Зорка Вэнэра ўзышла.

З гэтай пары я пачаў углядацца

Ў неба начное i зорку шукаў.

Цiхiм каханьнем к табе разгарацца

З гэтай пары я пачаў.

Але расстацца нам час наступае;

Пэўна, ўжо доля такая ў нас.

Моцна кахаў я цябе, дарагая,

Але расстацца нам час.

Буду ў далёкім краю я нудзіцца,

Ў сэрцы любоў затаіўшы сваю;

Кожную ночку на зорку дзівіцца

Буду ў далёкім краю.

Глянь іншы раз на яе ў расстаньні

Там зь ёй зліём мы пагляды свае...

Каб хоць на міг уваскрэсла каханьне,

Глянь іншы раз на яе...