Зьміцер Вайцюшкевіч

Зьміцер Вайцюшкевіч

Сьпявак і музыка. Пачаў кар'еру ў гурце "Палац" (1992-1998) і "Крыві" (1998-2001). Як сольны выканаўца дэбютаваў у праекце "Народны альбом" (1997), выканаў загалоўную песьню праекту "Я нарадзіўся тут" (2001). З 2001 году выступае сольна і з гуртом WZ-orkiestra. Дыскаграфія налічвае блізу 20 альбомаў, у тым ліку на вершы Л.Дранько-Майсюка, А.Камоцкага, Р.Барадуліна, У.Някляева, У.Маякоўскага, В.Шугалея, У.Караткевіча. Перамогі на "Рок-Каранацыі" ў намінацыях "Музыка году" (2001), "Сьпеўная паэзія" (2006), "Выканаўца году" (2009)
10134 / 0
04.09.2014
Вераніка

Вераніка

У межах праекту «Re:Песьняры» Зьміцер Вайцюшкевіч прадстаўляе сваю вэрсію славутага гіта пра Вераніку, які ўжо атрымаў высокую адзнаку, як ад аўтара Ігара Лучанка, так і саміх удзельнікаў залатога складу «Песьняроў».

9399 / 2
28.08.2014
Дачакайся, матуля

Дачакайся, матуля

Зьміцер Вайцюшкевіч прадстаўляе на Tuzin.fm кліп на песьню «Дачакайся, матуля» ў дзень нараджэньня Генадзя Бураўкіна.

8267 / 1
30.01.2014
Варанок

Варанок

Вайцюшкевіч і Бураўкін стварылі іншую рэчаіснасьць, у якой крымінальнікі, шулеры, прайдохі, рызыканты карыстаюцца беларускай мовай і ёсьць, па сутнасьці, асобамі шляхетнымі, што з волі лёсу апынуліся ў неспрыяльных абставінах.

20009 / 2
22.01.2014
Дачакайся, матуля

Дачакайся, матуля

Зьміцер Вайцюшкевіч прадстаўляе ў чарце на Tuzin.fm песьню на словы Генадзя Бураўкіна «Дачакайся, матуля». У яе запісе ўзялі ўдзел рэпэр Vinsent і джазавая сьпявачка Саша Захарык з Apple Tea.

6666 / 2
11.12.2013
Вайцюшкевіч прэзэнтаваў «Варанок» у саўне (аўдыё)

Вайцюшкевіч прэзэнтаваў «Варанок» у саўне (аўдыё)

Прэзэнтацыю свайго новага альбому «Варанок» Зьміцер Вайцюшкевіч вырашыў зрабіць у адной зь менскіх саўнаў. Каб падкрэсьліць задушэўнасьць сваёй працы.